Мінскі селебрыці салігорскага паходжання Іван Шыла, які нядаўна разам з братам адкрыў сваю клінінгавую кампанію, эпатаваў фэйсбук-публіку, замовіўшы прыборку самому сабе.

«Карацей, замовіў я клінінг сабе, — напісаў ён. — Мы і самі прыбіралі. Але гэта не дае разумення, як прыемна ноччу ў суботу вярнуцца дадому ў чыстую кватэру: пахадзіць, здзівіцца».

«Ляжалі ў мяне яблыкі ў пакунку — іх расклалі, кубік Рубіка сабралі, парадак з рэчамі і памыты посуд. Гэта прыемныя дробязі, прыбраліся ў цэлай кватэры», — дадаў Шыла.

Варта дадаць, што паводле прайса клінінгавай кампаніі Шылаў, прыборка двух пакояў і аднаго туалета каштуе 51 рубель, але Іван зрабіў сабе зніжку. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?