Дарагія сябры! Днямі выйшлі з друку два нумары часопіса «ARCHE».

№ 3—2016. Род Сапегаў (476 старонак)

У цэнтры ўвагі аўтараў тэматычнага нумару «Род Сапегаў», гісторыкаў з Беларусі, Літвы і Польшчы, аказаліся як лёсы яго выбітных прадстаўнікоў (Казіміра Нестара Сапегі, Аляксандра Дажбога Сапегі,Паўла Сапегі, Яна Станіслава Сапегі і г.д.), так і іх роля ў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, у прыватнасці, унутранай і знешняй палітыцы гэтай дзяржавы. 

Увага: цяпер вы можаце набыць, як папяровую, так і электронную версію гэтага нумару.

Папяровая версія доступная па спасылцы.

Цана папяровага выдання 7 руб.

Электронную версію можна набыць тут.

Змест

№ 4—2016. Беларуская гуманістыка пасля постмадэрну(240 старонак)

Аснову нумару складае манаграфія філосафа Пётры Рудкоўскага «Беларуская гуманістыка пасля постмадэрну: дыягназ і перспектывы». Таксама ў нумары Пётра Садоўскі востра крытыкуе пераклады з нямецкай на беларускую мастацкайлітаратуры, выкананыя масцітымі перакладчыкамі і апублікаваныя рэспектабельнымі выдавецтвамі. Гісторык з Польшчы Яанна Героўска-Калаўр на матэрыялах дзённікавых запісаў Міхала Ромэра асвятляе ідэі ранняга беларускага нацыяналізму ўспрымаліся прыхільна настроенымі інтэлектуаламі з іншых краін нашага рэгіёну.

Увага: цяпер вы можаце набыць, як папяровую, так і электронную версію гэтага нумару.

Папяровая версія доступная па спасылцы.

Цана папяровага выдання 5 руб.

Электронную версію можна набыць тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0