Кіеўскі пенсіянер Уладзімір Чайка адрэстаўраваў свой пад'езд у стылі ракако. 65-гадовы мужчына ўпрыгожыў лесвічныя клеткі ляпнінай і фоташпалерамі, а са смеццеправода зрабіў антычную калону. Таксама ён развесіў карціны і паставіў кветкі, пішаsegodnya.ua.
Фота Андрэя Чайкі
«Тата — вялікі аматар архітэктуры і жывапісу. Гэта ўсё яго рук справа! Зрабіў ён усю прыгажосць не за адзін дзень. На гэта сышлі 15 гадоў карпатлівай працы! Я яму трохі дапамагаў фінансава з матэрыяламі і ліццём ляпніны. Некаторыя часткі цяжкія, па 20-30 кілаграмаў, дапамагаў усталёўваць на сценах і столях», — распавёў сын пенсіянера Андрэй Чайка.
Па словах мужчыны, у пад'езд нават водзяць экскурсіі.