25 чэрвеня 42 знаныя эўрапейскія палітыкі і прадстаўнікі інтэлігенцыі падпісалі заклік да эўрапейскіх лідэраў аб’яднаць сваю замежную палітыку і не дапусьціць новага пэрыяду самасумневаў пасьля адхіленьня Лісабонскага трактату Ірляндыяй.

Пад заявай падпісаліся ўсе сябры Эўрапейскай рады па міжнародных адносінах, а таксама былы прэзыдэнт Фінляндыі Марці Ахтысаары, былы міністар замежных справаў Нямеччыны Ёшка Фішэр, дабрачынец вугорскага паходжаньня Джордж Сорас і былы прэм’ер‑міністар Бэльгіі Жан‑Люк Дэан. Тэкст заявы наступны:

«Эўрапейцы і іх лідэры ведаюць, што сьвет ня будзе чакаць, пакуль Эўропа вырашыць свае ўнутраныя пытаньні ўдасканаленьня ўласных інстытутаў. Пагроза распрацоўкі Іранам атамнай зброі, небясьпека вайны на Блізкім Усходзе, барацьба супраць экстрэмізму ў Аўганістане, праблема зьмены клімату і цяжкае становішча ў Афрыцы — усё гэта патрабуе мацнейшай Эўропы, якая лепей сябе праявіць у справе спрыяньня міру і дабрабыту. Новаму кіраўніцтву ў Вашынгтоне спатрэбіцца моцны эўрапейскі партнэр, каб пацьвердзіць статус і ўзнавіць маральны прэстыж Атлянтычнага альянсу. Месца Эўропы ў сьвеце пахісьнецца, калі Эўрасаюз будзе дазваляць сабе перабываць у самасумневах і бездапаможнасьці.

Мы глыбока перакананыя, што, не зважаючы на супярэчнасьці вакол рэфармаваньня эўрапейскіх структур, эўрапейцы ня хочуць, каб іх кантынэнт зрабіўся сымбалем слабасьці і заняпаду ў ХХІ ст. Для Эўрасаюзу жыцьцёва важна размаўляць са сьветам адным голасам і выканаць узятыя абавязкі па пашырэньні, ня робячы краіны‑кандыдаткі закладніцамі унутраных супярэчнасьцяў у ЭС. Лідэры Эўропы падвядуць надзеі і здрадзяць інтарэсам эўрапейцаў у тым разе, калі дазволяць няяснасьці вакол Лісабонскага трактату паслабіць яшчэ хісткую замежную палітыку Эўропы альбо калі яны ўнікнуць самога выкліку ўзмацненьня замежнай палітыкі».

Падпісаліся:

Марты Ахтысаары, Фінляндыя
Марэк Бэлька, Польшча
Ян Кшыштаф Бялецкі, Польшча
Сьвятаслаў Бойлаў, Баўгарыя
Эма Баніна, Італія
Марта Дасу, Італія
Жан‑Люк Дэан, Бэльгія
Джанфранка Дэль’Альба, Італія
Павал Дэмеш, Славаччына
Эндру Даф, Вялікабрытанія
Уфэ Элеман‑Енсэн, Данія
Браян Іна, Вялікабрытанія
Ёшка Фішэр, Нямеччына
Тымаці Гартан Эш, Вялікабрытанія
Браніслаў Герэмэк, Польшча
Энтані Гідэнс, Вялікабрытанія
Іштван Г’ярмаці, Вугоршчына
Дыега Ідальга, Гішпанія
Міхіель Ван Хультэн, Нідэрлянды
Вольфганг Ішынгер, Нямеччына
Геральд Кнаўс, Нямеччына
Каё Кох‑Вэзэр, Нямеччына
Іван Красьцеў, Баўгарыя
Міраслаў Лайчак, Славаччына
Марк Леанард, Вялікабрытанія
Ален Менк, Францыя
Мікалай Младэнаў, Баўгарыя
Дамінік Муазі, Францыя
Анджэй Аляхоўскі, Польшча
Дык Остынг, Нідэрлянды
Мабэль Ван Оранье, Нідэрлянды
Леалюка Арлянда, Італія
Дыяна Пінто, Францыя
Эндру Падэфат, Вялікабрытанія
Джордж Робэртсан, Вялікабрытанія
Альбэрт Рохан, Аўстрыя
Даніэль Сакс, Швэцыя
Джузэпэ Сканьямілья, Італія
Аляксандар Смоляр, Польшча
Джордж Сорас, Вугоршчына
Андрэ Вількенс, Нямеччына

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0