Аляксандр Лукашэнка ўзяў удзел у цырымоніі адкрыцця Лядовай арэны ў Шклове, паведамляе БелТА.

«Я ведаю, што наша з вамі мерапрыемства ў краіне ўспрымуць неадназначна. Як гэта ў нас часта бывае, нехта будзе шаптаць за вуглом, нехта на кухні, што лепш бы гэтыя грошы ўзялі, падзялілі, па кавалачку б раздалі, не час будаваць гэта ўсё. Нічога падобнага, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Памятайце, што гэта здароўе людзей. Гэта настрой бацькоў, дзяцей. Калі нехта будзе казаць, што я гэта пабудаваў для сябе… Ды не, мне ўжо лядовыя пляцоўкі не патрэбныя. А дзецям маім ёсць, дзе займацца. Я хачу, каб вашы дзеці і ўнукі мелі магчымасць займацца гэтым выдатным мужчынскім (і ўжо жаночым) відам спорту — хакеем — на выдатным лёдзе».

Лукашэнка падкрэсліў, што ў Лядовай арэне створаныя ўсе неабходныя ўмовы для заняткаў спортам. «Лёд выдатны. Галоўнае — гэта. І гэта зроблена дыхтоўна і якасна, — сказаў ён. — Давайце жыць на гэтай зямлі, любіць сваю зямлю, займацца любымі відамі спорту. І, самае галоўнае, вядзіце за руку сюды сваіх дзяцей. А яны павядуць сюды вас».

Спартыўны аб'ект у Шклове, акрамя непасрэдна лядовай пляцоўкі, уключае ў сябе залу сілавой падрыхтоўкі, трэнажорную і харэаграфічную залы, саўну з міні-басейнам, кавярню і іншыя памяшканні. На прылеглай тэрыторыі размешчаная лыжаролерная траса працягласцю 1,9 км.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?