Сіноптыкі змянілі прагноз. Пацяпленне адкладаецца на сярэдзіну тыдня.

Як чакаецца, тэмпературы зменяцца на плюсавыя ў Берасці і Горадні з серады, у Мінску і Гомелі — з чацвярга, а ў Віцебску — толькі з пятніцы.

Пацяпленне, аднак, будзе істотным. У пятніцу будзе да плюс 9 у Берасці, плюс 6 у Мінску. Пройдуць моцныя дажджы, снег змые цалкам.

Да надыходу адлігі начныя тэмпературы будуць апускацца да мінус 4, мінус 5, удзень будзе адпускаць да нуля.

Апошні такі халодны лістапад, як сёлета, памятаецца ў 2006 годзе. Тады таксама ў пачатку месяца выпаў снег, і трымаліся маразы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?