Трэйлер Б'ёрндалена ўпрыгожвае фота Домрачавай. Фота kp.by

Трэйлер Б'ёрндалена ўпрыгожвае фота Домрачавай. Фота kp.by

«Перад Калядамі і Новым годам у Дар'і будзе першачарговае права на трэйлер. Ёй трэба найлепшым чынам трэніравацца і рыхтавацца да сезона. Для свайго вяртання яна будзе выкарыстоўваць яго больш, чым я.

Для мяне важна, каб яна вярнулася на той узровень, на якім была раней. Не важна, спатрэбіцца на гэта месяц ці год», — сказаў Б'ёрндален.

Адзначым, што Домрачава цяпер трэніруецца ў нарвежскім Шушэне, дзе завяршыўся традыцыйны перадсезонны турнір.

«Мне падабаецца катацца на лыжах. Тут ідзе снег, і я гэта люблю. Цяпер я адчуваю сябе добра», — сказала Домрачава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0