ria.ru

ria.ru

Як паведамляе агенцтва Reuters, былы афіцэр ВПС Балгарыі Румен Радзеў, па дадзеных апытанняў на выхадзе з выбарчых участкаў, набраў 58% галасоў у другім туры прэзідэнцкіх выбараў. Яго асноўны апанент — паплечніца дзеючага прэм'ера Балгарыі Бойкі Барысава Цецка Цачава — 35%.

Адразу пасля абвяшчэння дадзеных экзітполаў Барысаў заявіў аб адстаўцы ўрада. Афіцыйна аб сыходзе цяперашняга кабінета будзе абвешчана 14 лістапада ў ходзе пасяджэння парламента краіны.

Радзеў падчас перадвыбарнай кампаніі карыстаўся падтрымкай Сацыялістычнай партыі Балгарыі. Цачава і яе прыхільнікі вінаваціла яго ў тым, што ён з'яўляецца «прарасійскім кандыдатам», бо Радзеў заяўляў аб планах палепшыць адносіны з Масквой і выступаў за зняцце санкцый Еўрасаюза, накладзеных з-за сітуацыі вакол Крыма і Данбаса.

Пры гэтым сацыялісты і Радзеў цвёрда трымаюцца арыентацыі на Еўрасаюз і НАТА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0