Прэм’ер‑міністр Беларусі Сяргей Сідорскі перакананы, што тавараабарот Беларусі і Расіі ў гэтым годзе перасягне рубеж $30 млрд.

Аб гэтым ён заявіў сёння ў ходзе сустрэчы са сваім расійскім калегам Уладзімірам Пуціным. Сустрэча праходзіць у Маскве перад пасяджэннем Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы з удзелам членаў дэлегацыі дзвюх краін.

Сяргей Сідорскі нагадаў, што ў мінулым годзе беларуска‑расійскі тавараабарот дасягнуў $26 млрд., а за чатыры месяцы бягучага года гэты паказчык ужо склаў $11 млрд.

Прэм’ер‑міністр Беларусі падзякаваў Уладзіміру Пуціну за тую ўвагу, якую ён заўсёды ўдзяляе развіццю беларуска‑расійскіх адносін. «Асабліва за апошнія два‑тры гады адбыліся сур’ёзныя зрухі ў гандлёва‑эканамічным супрацоўніцтве», — сказаў Сяргей Сідорскі.

Ён адзначыў, што больш актыўна пачалі працаваць беларуска‑расійскія двухбаковыя групы, часцей сталі сустракацца міністры дзвюх краін. «Важна, што акрамя прамых паставак прадукцыі мы выходзім на развіццё кааперацыйных сувязей», — дадаў беларускі прэм’ер‑міністр.‑

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0