Па яго словах, у панядзелак былі выпісаныя адзін дарослы і чацвёра дзяцей. Сярод 15 чалавек, якія застаюцца ў лякарні, ёсць двое дзяцей — 7 і 15 гадоў. «Стан пацярпелых здавальняючы, яны праходзяць прафілактычнае лячэнне. Новых пацыентаў з прыкметамі заражэння на трыхінелёз не паступала», — паведаміў Спірыда.

Медыкі мяркуюць, што ўсіх гэтых пацыентаў выпішуць да канца тыдня. Па словах намесніка галоўнага лекара, дыягназ «трыхінелёз» пакуль меркаваны, больш дакладна можна будзе сказаць пасля атрымання вынікаў даследаванняў.

Як паведамлялася раней, у Баранавічах з падазрэннем на трыхінелёз трапілі ў лякарню больш за 30 чалавек. Усе яны захварэлі на сямейным свяце, дзе частаваліся стравамі з забітага дзіка. Усе пацыенты — сваякі і сябры.

Паведамляецца, што хворага дзіка пры сельгасработах збіў 34-гадовы кіроўца птушкафабрыкі «Дружба». Мужчына з дапамогай знаёмага разабраў тушу і падзяліў мяса. На ветэрынарнае даследаванне мяса не адпраўлялі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0