Пра гэта кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў 14 лістапада ў час рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт адзначыў, што ў віншавальным пасланні Дональду Трампу напісаў пра тое, што ён не прынізіў дэмакратыю, а своечасова страсянуў Амерыку, каб гэтую дэмакратыю захаваць.

«Ён можа патрапіць у гісторыю, калі сапраўды за час прэзідэнцтва страсяне Амерыку, — заявіў беларускі лідар. — Людзі былі даведзены да таго, што рабочы клас за яго прагаласаваў, нягледзячы на тое, што ён багацей. Гэта значыць, што ўнутры Амерыкі наспелі вельмі сур'ёзныя праблемы. І яго галоўнай задачай будзе рашэнне гэтых унутраных праблем. І не толькі за кошт друкавання даляраў, таму што гэта таксама будзе мець негатыўныя наступствы».

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, пэўны заняпад і апатыя ў ЗША бачныя няўзброеным вокам. Ён успомніў пра свой леташні візіт у ЗША і негатыўныя ўражанні ад убачанага па прылёце ў Нью-Ёрк. Гэта перш за ўсё тычылася вонкавага выгляду і недагледжанай тэрыторыі на шляху.

«Гэта не тая Амерыка, якую я бачыў гадоў дзесяць таму назад, — падкрэсліў кіраўнік краіны. — Людзі ж ацэньваюць стан спраў адразу, выходзячы з самалёта».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0