Прарасійскі кандыдат Ігар Дадон, які перамог на выбарах прэзідэнта Малдовы, мае намер настойваць на правядзенні датэрміновых парламенцкіх выбараў у Малдове ў 2017 годзе.

Пра гэта ён сказаў у эфіры тэлеканала «Россія 24».

«Мы гаварылі пра тое і застаемся на пазіцыі, што прэзідэнцкія выбары — гэта прамежкавы этап для поўнай перамогі прамалдоўскіх сіл. Мы павінны выкарыстоўваць усе канстытуцыйныя нормы і інструменты для таго, каб дасягнуць у наступным годзе датэрміновых парламенцкіх выбараў», — сказаў Дадон.

На яго думку, парламенцкая большасць была створана шляхам подкупу і шантажу, «таму ў прэзідэнта, абранага непасрэдна народам, ёсць больш маральных правоў патрабаваць рэформаў і перамен».

«Калі парламенцкая большасць не пагодзіцца з меркаваннем прэзідэнта, тады прэзідэнт можа выйсці на рэферэндум, памяняць канстытуцыю, папрасіць больш паўнамоцтваў або роспуску парламента», — адзначыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0