Супрацоўнікі Маскоўскага РУУС сталіцы затрымалі раней судзімага за маёмасныя злачынствы 32-гадовага мінчука, які, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, пашкодзіў шэсць аўтамабіляў, прыпаркаваных каля дома па праспекце газеты «Звязда», паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

У двары аднаго з дамоў мужчына беспадстаўна наносіў ўдары кулакамі па бакавых люстэрках прыпаркаваных транспартных сродкаў, калі на яго шляху апынуўся аўтамабіль маркі «БМВ», які заязджаў на дваровую тэрыторыю. У гэты момант зламыснік пачаў наносіць удары нагамі па бамперу названага аўто. Кіроўца вырашыў выйсці і спыніць супрацьпраўныя дзеянні, зрабіўшы нецвярозаму хулігану заўвагу. Аднак апошні відавочна быў не настроены на мірнае вырашэнне канфліктнай сітуацыі. Пасажырка «БМВ», назіраючы за тым, што адбываецца, выклікала міліцыю, а грамадзяне, якія падаспелі на месца здарэння, утрымлівалі зламысніка да прыезду праваахоўнікаў.

Прычыніўшы маёмасную шкоду на суму больш за Br220, затрыманы так і не змог растлумачыць свае паводзіны. У цяперашні час у дачыненні да яго Маскоўскім (Мінска) РАСК распачатая крымінальная справа па ч.1 арт.339 (хуліганства) КК. Санкцыя названай часткі артыкула прадугледжвае адказнасць у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да трох гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?