За трагедыяй у пасёлку Красныя Стругі пад Псковам карыстальнікі сервіса «Перыскоп» маглі назіраць у жывым эфіры.

Фота з Укантакце.

Фота з Укантакце.

15-гадовыя падлеткі Дзяніс і Кацярына ўцяклі з дома і некалькі дзён жылі ў доме айчыма дзяўчыны, былога спецназаўца.

Калі да іх прыехалі сваякі, адбылася сутычка. Бабуля Кацярыны адбірала ў дзяўчыны нож і падчас змагання парэзала ёй руку. Тады Дзяніс стрэліў з пнеўматыкі ў нагу маці дзяўчыны.

Сваякі «адступілі» і пазванілі ў паліцыю. Але закаханыя падлеткі абстралялі машыну сілавікоў і забарыкадзіраваліся. У чаканні штурма яны вялі жывую трансляцыю ў «Перыскопе» і адказвалі на пытанні гледачоў.

«Вы разумееце, калі мы вернемся, жыццё ўжо скончана будзе па сутнасці: крыміналка, праблемы з бацькамі, праблемы ў школе…

Мне давядзецца плаціць за ўсё. Я забіў двух сабак, я прастрэліў акно ў лазні, у суседзяў, ментаўскую машыну, страляў у паліцэйскіх, зняў пагоны», — расказваў Дзяніс.

Падлеткі апублікавалі на сваіх старонках «Укантакце» аднолькавыя развітальныя пасланні да сваякоў, абвінаваціўшы блізкіх у «разбурэнні псіхікі і жыцця». У эфіры яны казалі, што ў іх не засталося зброі, маўляў, скончыліся патроны.

Урэшце, развітаўшыся з гледачамі, падлеткі спынілі трансляцыю.

Сілавікі, якія пачалі штурм, знайшлі ў пакоі трупы двух падлеткаў. Паводле іх заявы, Дзяніс спачатку забіў Кацярыну, а пасля застрэліўся сам.

На відэа скарочаная версія эфіру, расшыфроўка поўнай версіі тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?