Калі грузавік адвозіў сабраную кукурузу, уборачныя камбайны не чакалі яго, а працягвалі працаваць. Зерне ссыпалі проста на зямлю і ўкатвалі яго коламі. Такая доля напаткала не менш чым траціну ўраджаю.

Ці гэтая ўборка рабілася на хуткасць, ці палеткі зачышчаліся, каб добра глядзеліся з верталёту, — загадка.

Калі адзін з уборачных комплексаў заграз, цягнулі яго двума трактарамі. Салярку ніхто не шкадаваў.

Так спяшаліся прыбраць, што не сталі чакаць, пакуль поле схопіцца марозам і можна будзе скасіць кукурузу на пракорм скаціне ці прыгнаць кароў з фермы, што побач. Наўрад ці добры гаспадар стане так раскідвацца ўраджаем поля каля дзесяці гектараў.

В.а. дырэктара дзяржаўнага прадпрыемства «Стайкі» папрасіла карэспандэнта «Нашай Нівы» перазваніць пазней, яна была не ў курсе сітуацыі.

Абурэнне такім зборам ураджаю, дарэчы, па тэлефоне выказала і мясцовая жыхарка сталага веку [а ў Рабцах засталося ўсяго чатыры жылыя хаты, дзе ёсць тэлефон — Рэд.]

«Бог ведае што робіцца. Зямля цяпер мяккая, яны [машыны і камбайны] там гразнуць… Ды такі ўраджай, такі ўраджай, ды такая кукуруза харошая… Там шышкі былі, такія шышкі. Там, ведаеце што, многа палёў непрыбранай кукурузы», — сказала бабуля эмацыйна.

— Дык а гэта самі камбайнёры такія нядбайныя, ці ім загадалі? — спыталі мы. 

— Загадалі, канечне, начальства. 

— А хто там у вас начальства? 

— А хто яго там ведае. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?