Сёння ў Гродне ўзгадаюць Генадзя Бураўкіна. Вечарына пад назвай БураўкінLIVE пачнецца а 18.30 у гарадзенскім Цэнтры гарадскога жыцця #uCentry. Удзел возьмуць Уладзімір Някляеў, Міхась Скобла і Сяргей Шапран. Весці вечарыну будзе вядомы гарадзенскі журналіст і публіцыст Уладзімір Хільмановіч.

Гарадзенцам прэзентуюць між іншага кнігу «Перадусім Беларусь. Згадваючы Генадзя Бураўкіна: гутаркі, успаміны, эсэ, дзённікі, прысвячэнні», якую ўклаў Сяргей Шапран.

Сёлета адзначаецца 80 год з дня нараджэння Генадзя Бураўкіна, вядомага дзяржаўнага і грамадскага дзеяча, аднаго з выбітных беларускіх паэтаў ХХ — пачатку ХХІ ст. У кнізе праз успаміны, эсэ, дзённікі сяброў і паплечнікаў паўстае вобраз Чалавека і Мастака, якога, нягледзячы на тое, што ў апошнія два дзесяцігоддзі ён не меў афіцыйнага прызнання, называлі народным паэтам. У кнізе ўпершыню цалкам друкуюцца гутаркі з Генадзем Бураўкіным, якія былі запісаныя ў апошнія дні і якія падсумоўваюць вынікі яго незвычайнага і вялікага жыцця. Генадзь Бураўкін памёр 30 траўня 2014 года ў Менску.

Уваход на вечарыну вольны. Адрас: Гродна, #uCentry, вул. Савецкая,3

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0