Для беларускіх турыстаў суседняя Латвія адмяніла збор за візы на будучыя Каляды і Новы год. Але прыйдзецца выканаць пэўныя ўмовы: не менш за дзве ночы знаходжання ў гатэлі і наяўнасць авіябілета AirBaltic, піша kp.by.

smarttravel.ee

Такая акцыя будзе дзейнічаць для ўсіх турыстаў-беларусаў, якія наведаюць Латвію да 14 студзеня 2017 года. Пры гэтым не будзе збірацца консульскі збор у памеры 60 еўра.

Пра акцыю, якую праводзіць МЗС Латвіі і нацыянальная авіякампанія AirBaltic, распавялі падчас прэзентацыі турыстычных магчымасцяў Латвіі на Латвійска-Беларускім турыстычным форуме, які прайшоў у Мінску. Пра падрабязнасці акцыі можна даведацца па спасылцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?