Буйны вытворца ласункаў, кампанія Mars, інвэстуе больш за 10 мільёнаў даляраў у спробу дэкадаваць геном какавы. Гэта частка пяцігадовага праекту, ў якім таксама ўдзельнічае Міністэрства сельскай гаспадаркі ЗША і кампутарная кампанія IBM.

Геном — гэта спадчынная інфармацыя пра арганізм, закадаваная ў яго ДНК. Аналізуючы зерне дрэва какавы, дасьледчыкі спадзяюцца знайсьці новыя шляхі росту шакаляднай вытворчасьці. Вывучэньне геному какао дазволіць навукоўцам зразумець кожны аспект росту дрэва какавы, ад яго здольнасьці выжываць у засуху да ўспрымальнасьці расьліны да хваробаў.

Больш за тое, Mars спадзяецца знайсьці гены смаку, каб з паляпшэньнем можна было стварыць навукова бездакорную асалоду.

Кампанія Mars адмаўляецца адказваць на пытаньні, ці праводзяцца дасьледаваньні з мэтай стварыць генэтычна мадыфікаваны чакаляд (Франкеншок, як яго ўжо назвалі крытыкі) і ці будзе такі прадукт прымальным для спажыўцоў. Па словах прадстаўніка кампаніі, малаверагодна, што ў выніку працы з геномам будуць выведзеныя вялізныя какавы‑бабы. Але цалкам магчыма, што будзе павялічаны іх ураджай з кожнага дрэва.

Яраслаў Сьцешык, паводле The Times

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0