15 лістапада Міністэрства па падатках і зборах Беларусі і кампанія Uber B.V. заключылі пагадненне, якое прадугледжвае шэраг мер па ўзаемадзеянні і супрацоўніцтве.

Як адзначаюць у прэс-цэнтры МПЗ, рэалізацыя закладзеных у дакуменце палажэнняў дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць падатковага кантролю, а таксама паспрыяе стварэнню ўмоў для фарміравання здаровага канкурэнтнага асяроддзя, празрыстых рынкавых умоў на рынку транспартных паслуг, у тым ліку што аказваюцца з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій.

Намеснік міністра па падатках і зборах Уладзімір Муквіч і генеральны менеджар кампаніі Uber у краінах СНД Аляксей Стах пры ўдзеле Сяргея Машонскага, прадстаўніка кампаніі Uber ў Рэспубліцы Беларусь і кіраўніка партнёра юрыдычнай фірмы Arzinger, абмеркавалі «асобныя пытанні практычнага супрацоўніцтва», гаворыцца ў паведамленні МПЗ.

Інавацыйны сэрвіс у сферы гарадскіх перавозак Uber пачаў працу ў Мінску год таму, у лістападзе 2015 года. Мабільнае прыкладанне дазваляе замовіць паездку на аўтамабілі і аплаціць яе ў безнаяўным парадку. Uber злучае карыстальнікаў таксі і вадзіцеляў-партнёраў — яго партнёрамі сталі ўжо многія юрыдычныя асобы і ІП, якія працуюць на рынку перавозак у адпаведнасці з патрабаваннямі беларускага заканадаўства.

На сёння мінчанам і гасцям сталіцы Беларусі даступны сэрвіс для масавага сегмента UberX і прэміяльны UberBLACK.

Uber — гэта міжнародная тэхналагічная кампанія, якая распрацоўвае мабільныя сэрвісы па выкліку аўтамабіляў. Кампанія ажыццяўляе свае паслугі больш чым у 450 гарадах ў 70 краінах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?