Праект New Europe 100 накіраваны на падтрымку інавацыйнай дзейнасці ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Спіс складаецца трэці год запар фондам Res Publica, Google, Міжнародным Вышаградскім фондам і Financial Times у супрацоўніцтве з іншымі арганізацыямі гэтых краін.

У спіс трапляюць людзі і арганізацыі, дзейнасць якіх вядзе да зменаў у грамадстве, палітыцы ці бізнэсе, і якія выкарыстоўваюць інавацыі і новыя падыходы да вырашэння існуючых праблем.

Яўген Няўгень з Сяргеем Ганчаром. Фота Дзмітрыя Брушко, TUT.BY

Яўген Няўгень з Сяргеем Ганчаром. Фота Дзмітрыя Брушко, TUT.BY

Яўген Няўгень, сузаснавальнік Masquerade, уключаны ў спіс за дасягненне глабальнага поспеху. Дадатак MSQRD, які ён стварыў разам з Сяргеем Ганчаром, у сакавіку купіў амерыканскі ІТ-гігант Facebook.

Арцём Ставенка і Кірыл Чыкеюк. Фота ipr.by

Арцём Ставенка і Кірыл Чыкеюк. Фота ipr.by

Беларусы Арцём Ставенка і Кірыл Чыкеюк патрапілі ў 100 інавацыйных лідараў за тое, што «зноў вынайшлі кола». У 2015 годзе іх праект Kino-mo перамог у конкурсе стартапаў кампаніі брытанскага мільярдэра Рычарда Брэнсана Virgin Media. А сёлета беларускія распрацоўшчыкі падпісалі дамову з амерыканскім мільярдэрам Маркам К'юбанам, у інвестыцыйнае партфоліа якога ўваходзіць больш за 50 кампаній.

Усяго за тры гады выдання спісу ў яго ўключалі імёны сямі беларусаў. Летась гэта былі Андрэй Храпавіцкі, стваральнік рэсурсаў electby.org і Westki.info, і Даніла Патапаў, адзін з распрацоўшчыкаў мабільнага прыкладання Battle Me, які дазваляе запісваць песні, напяваючы іх у тэлефон.

А ў 2014 годзе інавацыйнымі беларусамі па версіі складальнікаў рэйтынгу сталі стваральнік World of Tanks Віктар Кіслы і Ірына Віданава, сузаснавальнік CityDog.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0