У «чорным спісе» Міністэрства па падатках і зборах па Мінску на працягу года было дастаткова шмат кампаній, якія інвесціруюць у нерухомасць, занятых у будаўніцтве або гандлі, вытворчасці будматэрыялаў. На 1 лістапада гэты пералік папоўнілі некалькі новых кампаній-даўжнікоў.

У іх ліку аказаліся дзве кампаніі вядомага бізнэсоўца Аляксея Ваганава («Лада ОМС Энерга» і «Лада ОМС-Інжынерынг»), занятыя ў рэалізацыі некалькіх знакавых праектаў у жылой і гасцінічнай нерухомасці, і некалі адзін з лідараў рынку па вытворчасці сухіх будаўнічых сумесяў «Сармат Кіруючая Кампанія», а таксама прадпрыемства Івана Буракоўскага «Профстандарт».

У спісах досыць шмат бізнэсаў з сектараў гандлю і паслуг. Сярод іх кампаніі «Зіка» (Ігара Зайцава і Алега Касцюковіча), «Далідовіч», «Белатра» Юрыя Войніча, «Дылерторг» Уладзіміра Александровіча. На 1 лістапада засталіся вінныя бюджэту прадзюсарскія цэнтры «Новая Новая хваля Белпрадакшн», «Мега-прадакшн» і арганізатар джазавых вечароў «Ля Ратушы» міжнародны сацыяльна-эканамічны фонд «Ідэя». Па нейкіх прычынах у «чорны спіс» трапіў і народны футбольны клуб, адно з адкрыццяў цяперашняга футбольнага першынства Беларусі, — «Крумкачы».

Сярод вытворцаў у мінскай падатковай інспекцыі засталіся пытанні да Мінскага завода безалкагольных напояў, «Акватрайпла» Юрыя Чыжа і «Белвінгруп» Сяргея Цюшкевіча і Віктара Паветкіна.

З рэгіянальных даўжнікоў адзначым Асіповіцкі вагонабудаўнічы завод і адзін з сямейных холдынгаў Зухавіцкіх — «ЗКС Флагман».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?