Франк-Вальтэр Штайнмаер сёння афіцыйна быў прадстаўлены грамадскасці ў якасці кандыдата на пасаду прэзідэнта ад лідараў кіруючых у Германіі партый, перадаюць інфармацыйныя агенцтвы.

dw.de

Паводле заявы канцлера ФРГ Ангелы Меркель, Штайнмаер — «ідэальны прэтэндэнт, якому давярае большасць немцаў».

У сваю чаргу сам Штайнмаер у адказ на вылучэнне сказаў, што «мае намер узяць на сябе адказнасць», звязаную з пасадай кіраўніка дзяржавы.

Выбары прэзідэнта Германіі запланаваны на 12 лютага будучага года. Яны пройдуць на пасяджэнні Федэральнага сходу, які складаецца з дэпутатаў Бундэстага і прадстаўнікоў парламентаў федэральных зямель.

Публікуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0