Стаўкі падатку за валоданне сабакамі ў Мінску зніжаны з 1 студзеня 2017 года. Такое рашэнне прынята сёння на чарговай сесіі Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў.

Thinkstock

Змяненні і дапаўненні ўнесеныя ў рашэнне Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў ад 24 лістапада 2010 года нумар 60 «Аб устанаўленні і ўвядзенні ў дзеянне падатку за валоданне сабакамі». Дакумент устанаўлівае стаўкі падатку ў залежнасці ад вышыні сабак у карку. Зыходзячы з дзеючага памеру базавай велічыні Br21, стаўкі падатку складаюць ад Br4,2 да Br12,6 у месяц, для парод, уключаных у пералік патэнцыяльна небяспечных, — Br15,75 (0,75 БВ).

Як паведаміў начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Мінгарвыканкама Аляксей Афанасьеў, цяпер стаўка падатку ўстаноўлена ў памеры 0,3 БВ (для сабак патэнцыяльна небяспечных парод — 1 БВ), або Br6,9 і Br23 у квартал з улікам плануемага з 2017 года павелічэння базавай велічыні.

«Рашэнне дасць магчымасць знізіць падатковую нагрузку на ўладальнікаў сабак у сярэднім на 67 працэнтаў. Паступленні ў бюджэт Мінска па гэтай крыніцы зменшацца на суму амаль Br300 тыс. Цяпер у год у Мінску з гаспадароў хатніх гадаванцаў збіраецца амаль Br450 тыс.», — адзначыў Аляксей Афанасьеў.

Закон Рэспублікі Беларусь ад 18 кастрычніка 2016 года нумар 432-З уносіць змяненні ў Падатковы кодэкс, у адпаведнасці з якімі стаўкі падатку за валоданне сабакамі зменшаны да 0,3 БВ за квартал (сабакамі патэнцыяльна небяспечных парод — да 1,5 БВ). Мясцовым Саветам дэпутатаў прадастаўлена права змяншаць стаўкі падатку, але не больш як у 2 разы.

Змяненні ўступяць у сілу з 1 студзеня 2017 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?