Бібліятэкі ў райцэнтрах заўжды былі важнымі цэнтрамі культуры. У той жа час змена чытацкіх звычак змушае бібліятэкі шукаць новыя задачы для сябе.
Цікавы крок прыдумалі над Нёманам.
У Гродзенскай вобласці ўвялі паслугу кароткачасовага знаходжання дзяцей пад наглядам супрацоўніка бібліятэкі. Бацькі могуць пакінуць малога ў дзіцячым пакоі з работнікам, пакуль самі занятыя справамі. Паслуга стала запатрабаванай у Шчучыне, Лідзе, Жалудку, Дзятлаве.
А як вы ставіцеся да такой ініцыятывы? Пішыце ў каментах.