Прарасійскі публіцыст Юрый Баранчык крытыкуе ўлады Беларусі за тое, што яны не радуюцца поспехам Масквы на міжнароднай арэне.

Юрый Баранчык, bditelnost.info.

Юрый Баранчык, bditelnost.info.

«Глядзіш на штодзённую стужку навін у Беларусі і не адразу, але заўважаеш у чарговы і каторы раз нейкі парадокс. Усе прарасійскія сілы ў свеце, не толькі ў самой Расіі, дастаткова бурна і пазітыўна адзначаюць перамогу Трампа ў ЗША, перамогу Радзева і Дадона на прэзідэнцкіх выбарах у Балгарыі і Малдавіі, і толькі ў адной Беларусі — цішыня», — піша Баранчык.

Паводле меркавання аўтара, уся беларуская апазіцыя была выключна за Клінтан (хоць, напрыклад, Зянон Пазняк падтрымаў перамогу рэспубліканцаў). А «беларускія ўлады маўчаць», як напісаў Баранчык.

«Мінск шантажом займаецца ды капеечку малую намагаецца зарабіць на цяжкасцях Расіі», — лічыць ён.

І гэта ў той час, калі «Уладзімір Пуцін пры поўнай падтрымцы народа Расіі са скрыпам, але развярнуў скрыжалі [маюцца на ўвазе, мусіць, аглоблі — НН] сусветнай гісторыі ў іншы бок і пачаў іх каціць ад прорвы», — піша Баранчык.

Нагадаем, што ў свой час рэдактар «Советской Белоруссіі» Павел Якубовіч жорстка высмеяў Юрыя Баранчыка ў жывым эфіры. 

Майсей трымае скрыжалі з дзесяццю прыказаннямі. Выява wikimedia.org.

Майсей трымае скрыжалі з дзесяццю прыказаннямі. Выява wikimedia.org.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?