Што мы ведаем пра Нарвегiю? Не надта шмат, гэта факт. Ну, вядома ж, ведаем нешта пра фіёрды, пра Осла, або пра тое, што iх знакамiты бiятланiст Оле-Эйнар Б'ёрндален пабраўся шлюбам з нашай зоркай бiятлону Дар'яй Домрачавай.

Хутчэй за ўсё, яны ведаюць пра Беларусь, цi як яны яе завуць Hviterussland, яшчэ менш. Самалёты з Мiнску у Осла не лётаюць, iх амбасады ў Мiнску няма, як няма i нашае амбасады ў Осла. Але гэтая маленькая краiна ганарыцца сваёй гiсторыяй i iмкнецца да таго, каб пра Нарвегiю даведалася як мага больш людзей. Iх гiсторыя вандруе па ўсім свеце, дзякуючы намаганням нарвежскай авіякампаніi Norwegian.

На кожным з iх самалётаў -- выява цi то выбiтнага нарвежскага паэта, цi то славутага палiтычнага дзеяча. Змагары за свабоду, героі нарвежскага руху супраціву часу Другой сусветнай вайны, фалькларысты і навукоўцы… Усе яны вандруюць па свеце разам з Norwegian.

А зараз адкажыце, цi ж можаце вы ўявiць самалёт «Белавiя», на якiм выява Васіля Быкава, Томаша Зана або Якуба Коласа?! Эх, пра гэта можна толькi марыць, на вялiкi жаль…

…ляцела з Вiльнi ў самалёце Norwegian, i так крыўдна зрабiлася за родную Беларусь…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?