Улада4646

МЗС патлумачыла, чаму Беларусь у ААН спрабавала зняць з парадку дня галасаванне па Крыме

Прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык распаўсюдзіў каментарый, у якім растлумачыў, чаму 15 лістапада Беларусь у ААН спрабавала адкласці прыняцце ўкраінскай рэзалюцыі «Становішча ў галіне правоў чалавека ў Аўтаномнай Рэспубліцы Крым і горадзе Севастопалі (Украіна)».

Дзмітрый Мірончык

«Галасаванне Беларусі па краінавых рэзалюцыях аб парушэннях правоў чалавека, якое адбылося 15 лістапада ў Трэцім камітэце Генасамблеі ААН, стала прадметам шматлікіх спекуляцый у СМІ, якія не маюць нічога агульнага з рэчаіснасцю. Дарэчы, такіх дакументаў было чатыры, але «ўшчыкнуць» Беларусь захацелася з нагоды толькі аднаго з іх, звязанага з Украінай», — заявіў Мірончык.

«Пазіцыя Рэспублікі Беларусь па Украіне не змянілася ні на ёту, — падкрэсліў ён. — Пытанне аб працэдуры разгляду тэматыкі правоў чалавека ў ААН ляжыць зусім у іншай плоскасці і, згодна з нашым цвёрдым перакананнем, не мае ніякага дачынення да тэмы тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны».

«Беларусь на сабе зведала, наколькі дэструктыўны і несправядлівы механізм краінавых рэзалюцый, і цвёрда ўпэўненая, што іх прыняцце — гэта шлях у нікуды. Гэтая практыка, выпрацаваная ў гады «халоднай вайны», навязваецца Арганізацыі Аб`яднаных Нацый асобнымі краінамі выключна для прасоўвання ўласных інтарэсаў. І гэта асабліва відавочна ў сітуацыі, калі міжнароднай супольнасцю ўжо выпрацаваная новая працэдура — Універсальнага перыядычнага агляду Савета ААН па правах чалавека. Яна таксама не ідэальная, але як мінімум грунтуецца на раўнапраўным, канструктыўным і прафесійным дыялогу. І яна дае свой плён: сама Беларусь двойчы прайшла працэдуру Універсальнага перыядычнага агляду і разам з ААН распрацавала нацыянальны план па правах чалавека, які ўлічвае рэкамендацыі праваабарончых механізмаў арганізацыі», — адзначыў прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства.

«Мы заўсёды адкрыта галасуем супраць краінавых рэзалюцый, дзе б яны ні разглядаліся — у Жэневе або Нью-Ёрку, — падкрэсліў ён. — Гэта не сведчанне падтрымкі краін, якія робяцца аб`ектамі рэзалюцыяў, а сведчанне нашага паслядоўнага непрымання крывадушных падыходаў да тэмы правоў чалавека, якія навязваюцца Арганізацыі Аб`яднаных Нацый асобнымі дзяржавамі на прынцыпе «я лепш ведаю, што вам трэба рабіць».

«Мы зноў паставілі пытанне аб непрымальнасці механізма краінавых рэзалюцый на галасаванне ў Нью-Ёрку і былі падтрыманыя шэрагам дзяржаў, уключаючы Індыю, Інданезію, Кітай, Расію і іншыя, якія разам прадстаўляюць больш за палову насельніцтва планеты. Лічым, што гэта варты вынік, і працягнем прытрымлівацца гэтай прынцыповай лініі і надалей, галасуючы і супраць разгляду краінавых рэзалюцый у цэлым, і супраць кожнай з іх асобна. Дарэчы, гэтая пазіцыя была даведзеная міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем сваім калегам з іншых краін, якія звярнуліся з просьбамі аб растлумачэннях, у тым ліку кіраўніку МЗС Украіны Паўлу Клімкіну, тэлефонная размова з якім адбылася напярэдадні галасавання», — паведаміў Мірончык.

У рэзалюцыі гаворыцца пра асуджэнне «часовай акупацыі Расійскай Федэрацыяй часткі тэрыторыі Украіны — Аўтаномнай Рэспублікі Крым і горада Севастопаля» і пацвярджаецца «непрызнанне яе анексіі». У дакуменце асуджаецца «націск на правы чалавека, дыскрымінацыйныя меры і практыка ў дачыненні да жыхароў часова акупаванага Крыма, у тым ліку крымскіх татараў, а таксама ўкраінцаў і асоб, якія належаць да іншых этнічных і рэлігійных груп, з боку расійскіх акупацыйных уладаў». Генеральнага сакратара ААН у гэтай рэзалюцыі заклікалі знайсці шляхі і сродкі, каб «арганізаваць бяспечны і бесперашкодны доступ у Крым існым рэгіянальным і міжнародным арганізацыям па назіранні за становішчам у галіне правоў чалавека».

Прапанову Беларусі адкласці разгляд рэзалюцыі адхіліла 101 дзяржава, падтрымалі 32 краіны, устрымаліся ад меркавання 37 краін. У выніку дакумент быў ухвалены галасамі 73 дзяржаў пры 76 тых, хто ўстрымаліся, і 23 галасах краін, якія адхілілі гэтую рэзалюцыю.

16 лістапада віцэ-спікер Вярхоўнай рады Украіны Ірына Герашчанка заявіла ў парламенце, што пазіцыю Беларусі ўкраінскі бок расцэньвае як «нож у спіну». «Мы дзякуем беларускаму боку за незалежную пляцоўку ў Мінску і мы цэнім гэта. Але незалежная пляцоўка павінна быць незалежнай на ўсіх пазіцыях, а не ангажаванай гульнёй на адзін бок», — сказала яна. Герашчанка заклікала беларускія ўлады «паважаць права Украіны адстойваць сваю незалежнасць і суверэнітэт», а таксама разумець, што калі Кіеў сёння «не абароніць незалежнасць», то «наступным будзе Мінск».

Каментары46

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Пратэжэ лукашэнкаўскага фаварыта Баскава будуе акадэмію ў Бразіліі і Нью-Васюкі сусветнага маштабу2

Пратэжэ лукашэнкаўскага фаварыта Баскава будуе акадэмію ў Бразіліі і Нью-Васюкі сусветнага маштабу

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр абароны Ізраіля: Фізічная ліквідацыя аяталы Хаменеі — гэта адна з мэтаў вайны з Іранам3

Інфекцыяніст расказаў, ці трэба здаваць кляшча на аналіз і колькі разоў піць доксіцыклін

Як за мяжой аформіць «пашпарт РР» і колькі гэта каштуе?8

Шарэнда-Панасюк асудзіла візіт Келага да Лукашэнкі: Знайшоўся купец, гатовы гандлявацца93

«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас29

Затрымалі 56 супрацоўнікаў кол-цэнтраў, якія падманам прадавалі БАДы3

Вальфовіч: «Арэшнік» размесцяць у Беларусі да канца года11

Дзяржвыданне размазала прадпрымальніка-лукашыста, які праз тыкток скардзіўся Лукашэнку на мясцовыя ўлады6

У Беларусі прапануюць забараніць пераходзіць чыгуначныя рэйкі ў навушніках1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратэжэ лукашэнкаўскага фаварыта Баскава будуе акадэмію ў Бразіліі і Нью-Васюкі сусветнага маштабу2

Пратэжэ лукашэнкаўскага фаварыта Баскава будуе акадэмію ў Бразіліі і Нью-Васюкі сусветнага маштабу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць