Гасцініца Crowne Plaza Minsk разлічвае атрымаць сертыфікат на адпаведнасць патрабаванням пяцізоркавага гатэля да 15 ліпеня. Аб гэтым паведаміў прэзідэнт групы кампаній Princess Group Судзі Озкан на прэс-канферэнцыі 28 чэрвеня ў Мінску з нагоды адкрыцця гасцініцы.

На думку Судзі Озкана, у Беларусі неабходна будаваць больш гасцініц. Многія замежнікі жадаюць спыняцца ў вядомых гатэлях, і наяўнасць такой гасцініцы ў Мінску можа стаць вырашальным фактарам у іх прыездзе ў Беларусь.

Гатэль Crowne Plaza Minsk з'явіўся ў выніку рэканструкцыі гасцініцы «Свіслач», якая была пабудавана ў 1934—1938 гадах і была помнікам архітэктуры. Гэта стварала, паводле яго слоў, «шэраг цяжкасцей, таму работы па рэканструкцыі занялі восем гадоў». У рэканструкцыю было накіравана 50 млн. долараў.

Crowne Plaza Minsk уключае 115 нумароў розных катэгорый, рэстаран, чатыры канферэнц-залы і казіно. Кошт пражывання ў гатэлі складае ад 210 еўра за суткі ў стандартным нумары да 715 еўра — у нумары класа «прэзідэнт люкс», якіх у гасцініцы два.

Першых наведвальнікаў гасцініца прыняла 26 мая. «На сённяшні дзень Crowne Plaza Minsk працуе пад загрузку», — сказаў бізнесмен.

Праз два месяцы ў Сrowne Plaza Minsk з'явіцца касметычны СПА-салон, на другім паверсе адкрыецца італьянскі рэстаран. «Толькі ў інтэр'ер гэтага рэстарана ўкладзена 2 млн. долараў», — сказаў ён. На трэцім паверсе будзе працаваць начны клуб з дыскатэкай, «аналагаў якому ў Мінску няма».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?