У Кобрынскім раёне 16 лістапада каля 11.10 паблізу вёскі Альхоўка ў ДТЗ загінуў матацыкліст.

gaibrest.by

Як паведамляе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама, на засыпанай снегам дарозе 21-гадовы жыхар Маларыцкага раёна не справіўся з кіраваннем матацыкла «ММВЗ», на рулі якога вісеў мех з кормам.

Паводле папярэдніх дадзеных, матацыкл павяло налева, ён выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з грузавіком «ГАЗ».

Ад атрыманых траўмаў матацыкліст загінуў на месцы аварыі, ад удару ў яго раскалоўся шлем. Выяўлена, што ён не меў правоў кіроўцы, «ММВЗ» не зарэгістраваны ва ўстаноўленым законам парадку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?