Паэт і музыка Боб Дылан не зможа прыехаць у Стакгольм, каб асабіста атрымаць Нобелеўскую прэмію па літаратуры, паведамляе Шведская акадэмія. Дылан вельмі хацеў бы прысутнічаць на цырымоніі, але ў яго іншыя справы, паведаміў ён акадэмікам у лісце. Пра гэта піша ВВС.

Getty

«Учора ўвечары мы атрымалі асабісты ліст Боба Дылана, у якім ён патлумачыў, што з-за дамоўленасцей, зробленых раней, ён не зможа прыехаць у Стакгольм у снежні, а значыць наведаць цырымонію ўручэння прэміі. Ён зноў падкрэсліў, што лічыць прысуджэнне яму прэміі вялікі гонарам і што хацеў бы атрымаць яе асабіста», — гаворыцца ў заяве Шведскай акадэміі.

Каб атрымаць прэмію, музыку трэба будзе прыехаць у Стакгольм на працягу паўгода пачынаючы з 10 снежня і прачытаць лекцыю — гэта з'яўляецца адзінай умовай акадэміі.

«Рашэнне лаўрэата не прыязджаць — рэдкасць, але не выключэнне», — заявілі ў Шведскай акадэміі, падкрэсліўшы, што прыз Дылана «па-ранейшаму належыць яму».

Музыка стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры ў сярэдзіне кастрычніка. У сваім рашэнні Шведская акадэмія патлумачыла, што прэмія прысуджаная Дылану за «стварэнне новай паэтычнай мовы ў рамках вялікай амерыканскай песеннай традыцыі».

Першы час акадэмікам не ўдавалася звязацца з Дыланам. Праз два тыдні пасля прысуджэння ён патэлефанаваў у Шведскую акадэмію і паведаміў, што прэмію прыме, але не ведае, ці зможа прыехаць у Стакгольм.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?