Прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў прапанаваў перайменаваць каву «амерыкана» ў «русіяна». З адпаведнай ініцыятывай кіраўнік урада выступіў у сераду, 16 лістапада, на пасяджэнні Еўразійскай міжурадавай рады, перадаюць расійскія СМІ.
Мядзведзеў, размаўляючы з беларускімі калегамі, пахваліў іх за канструктыўныя паводзіны, на што беларускі прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў растлумачыў, што яму ў гэтым дапамагла кава.
«[Кабякоў] кажа, дайце мне амерыкана. Гэта наогул непаліткарэктна гучыць. Давайце амерыкана пераназавем!» — сказаў Мядзведзеў, у якасці альтэрнатывы прапанаваўшы слова «русіяна».