Сям'я Пастыга-Пік. Фота diariodenavarra.es

Сям'я Пастыга-Пік. Фота diariodenavarra.es

У сям'і Пастыга-Пік нарадзілася 18 дзяцей, іспанская сямейная пара — самая шматдзетная ў Еўропе з дзецьмі школьнага ўзросту. Яны сталі героямі газетных публікацый і тэлеперадач, піша БелаПАН.

51-гадовая Роза нядаўна выпусціла кнігу, у якой з гумарам расказвае пра сваё жыццё і на асабістым досведзе паказвае, як быць шчаслівым у сям'і.

У 2016 годзе кнігу пераклалі на беларускую мову і выпусцілі ў Мінску. Пераклад з іспанскай зрабіла Юлія Шадзько, таксама над тэкстам працавала іспанка, якая вывучыла беларускую мову і нават піша вершы па-беларуску, Анхела Эспіноса.

Фота katolik-gomel.by

Фота katolik-gomel.by

Кніга шматдзетнай маці з Іспаніі перакладзеная на 11 моў.

Хасэмарыя і Роза шмат вандруюць — як у сувязі з бізнесам Хасэмарыі (займаецца імпартам мясной прадукцыі і з'яўляецца пасрэднікам у здзелках з нерухомасцю), так і працай Розы (у індустрыі моды), а таксама ў якасці мадэратараў IFFD — Міжнароднай федэрацыі развіцця сем'яў, якая была створаная ў 1978 годзе ў Іспаніі. З таго часу больш як у 60 краінах IFFD праводзіць курсы для сямейных пар, канферэнцыі, кангрэсы, навучанне, даследаванні. Заснавальнікам IFFD быў Рафаэль Пік, бацька Розы.

Фота gestornoticias.com

Фота gestornoticias.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0