Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура быў раскрытыкаваны за ролю вядучага радыёшоу пад назвай «Гадзіна сальсы» (La Hora de la Salsa).

Reuters

Многія венесуэльцы палічылі непрыстойнымі танцы прэзідэнта ў эфіры, у той час як эканоміка краіны знаходзіцца ў жаласным стане, піша ВВС. 

Падчас дзённага шоу, некаторыя выпускі якога паказваюць і па тэлевізары, 53-гадовы Мадура танчыць са сваёй жонкай, расказвае пра гісторыю сальсы, а таксама прымае званкі і каментуе палітычныя падзеі.

Перадача выклікала хвалю абурэння.

AFP

«Гэта як аркестр на «Тытаніку», — напісаў адзін з карыстальнікаў падчас анлайн-трансляцыі выпуску ў фэйсбуку.

«Праграма Мадуры падобная да здзеку, — цытуе Рэйтэр лідара апазіцыі Венесуэлы Энрыке Капрылеса. — Ён мог бы трохі больш паважаць венесуэльскі народ. Ён не эстрадны артыст».

Венесуэла перажывае найцяжэйшы эканамічны крызіс з-за падзення цэн на нафту. Інфляцыя ў краіне вылічаецца сотнямі адсоткаў, адбываюцца рэгулярныя адключэнні вады і святла, не хапае прадуктаў харчавання і лекаў.

Прэзідэнцкі тэрмін Нікаласа Мадура, былога кіроўцы аўтобуса і прафсаюзнага лідара, заканчваецца ў 2019 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?