Мінскія ўнівермагі і вялікія крамы 26-27 лістапада правядуць акцыю «Адзіны дзень зніжак», паведамілі ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

Зніжку 20% на ўсе нехарчовыя тавары ў гэтыя дні прадаставяць універмаг «Беларусь» і гандлёвы дом «Дзюймовачка» (вул.Прытыцкага, 40). Цэны ў краме «Дзіцячы свет» (Лагойскі тракт, 25/1) будуць зніжаныя на 10-20%, у крамах ААТ «Світанак» (пр.Незалежнасці, 3-2, пр.Незалежнасці, 58, вул.Ясеніна, 76) — на 15%.

26 лістапада акцыя пройдзе ў ААТ «ЦУМ Мінск» (зніжэнне цэн на 17%), ТАА «Гандлёвы дом «На Нямізе» (мінус 20%), УП «Кірмаш» (мінус 20%), ТДА «Вераніка» (мінус 15%). Тавары ў крамах ЗАТ «Інтэрпартнёр» (вул.Прытыцкага, 42, вул.Я.Коласа, 30, вул.Талбухіна, 12а) будуць таннейшымі на 20%, у ЗАТ «Лянок» (пр.Незалежнасці, 46) - на 17%, у ТАА «Дамалюкс» (зав.Рабочы, 5, вул.Валгаградская, 5) — на 15%.

Акрамя таго, 26 і 27 лістапада зніжкі на асобныя тавары прадаставяць ААТ «ГУМ» (да 20%), ТАА «Вільнюс-1» (15%), ЗАТ «Сандрык» (ад 15%), ТАА «Старт-Х» (ад 15%), ГЗАТ «Пальміра» (15-20%), ААТ «Палессе» (15-20%).

26 лістапада зніжкі 15% на асобныя тавары аб'яўляе ЗАТ «Крышталь» (пр.Незалежнасці, 39). 26-27 лістапада да акцыі далучыцца і гандлёвы цэнтр «Сталіца», крамы прапануюць зніжкі 10-50%.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?