18 лістапада а 19-й гадзіне ў Галерэі TUT.BY адбудзецца прэзентацыя беларускага перакладу кнігі Томаса Урбана «Катынь, 1940 год. Гісторыя аднаго злачынства».

Апрача аўтара Томаса Урбана, у дыскусіі прымуць удзел гісторык Сяргей Новікаў і журналіст Анджэй Пачобут. Мадэратар — палітычны каментатар і публіцыст Валер Булгакаў.

Катынская трагедыя пазбавіла жыцця тысячы польскіх афіцэраў і прадстаўнікоў інтэлігенцыі. У той час як іх сем’і марна шукалі сляды загінулых, Савецкі Саюз і нацысцкая Германія пачалі прапагандысцкую вайну, абвінавачваючы адзін другога. Томас Урбан рэканструюе падзеі Катынскага злачынства і спробы схаваць яго сляды, а таксама распавядае гісторыю пасляваенных і сучасных міждзяржаўных дачыненняў, у якіх Катынь па-ранейшаму адыгрывае вялікую ролю.

Томас Урбан нарадзіўся ў 1954 г. ў Лейпцыгу. У канцы 1955 г. сям’я ўцякла з ГДР у Заходнюю Германію. Скончыў Кёльнскі ўніверсітэт, дзе вывучаў раманістыку, славістыку ды гісторыю Усходняй Еўропы. У Кёльне быў супрацоўнікам высланага з СССР дысідэнта Льва Копелева. У 1981-82 гг. быў аспірантам МГУ ім. Ламаносава, але быў высланы за сувязь з дысідэнтамі. Працаваў карэспандэнтам для «Асашыэйтэд Прэс» і германскага інфармацыйнага агенцтва ДПА, з 1988 г. — для газеты «Зюддойчэ цайтунг» (1988—1992 у Варшаве, 1992—1997 у Маскве, потым у Кіеве і зноў у Варшаве, з 2012 кіруе карэспандэнцкім бюро ў Мадрыдзе).

Пераклад на беларускую: Сяргей Паўлавіцкі.

Папяровае выданне можна замовіць на сайце https://arche.by/

(спосабы дастаўкі: самавывыаз, дастаўка кур’ерам (Менск і ваколіцы), дастаўка поштай па Беларусі)

Электроннае выданне кнігі можна замовіць на сайце https://arche.by/

(даступны фармат pdf).

Даведкі праз тэл.+375 29 5507969.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0