Падчас прэс-канферэнцыі для расійскіх СМІ прадстаўнік Чачні спытаўся ў Аляксандра Лукашэнкі пра адносіны Беларусі з гэтым рэгіёнам.

«У нас няма панятку «асоба каўказскай нацыянальнасці», — запэўніў Лукашэнка. — Толькі аднойчы быў выпадак. У мяне старэйшы сын такі чарнамазы. Дык яго спыніў міліцыянер, просіць дакументы праверыць. Думаў, што каўказец. Паглядзеў на пашпарт — прабачце-прабачце».

Інцыдэнт нібыта адбыўся каля Дома ўрада пяць гадоў таму.

Віктар Лукашэнка — старэйшы сын кіраўніка Беларусі, памочнік прэзідэнта па пытаннях бяспекі.

Таксама Лукашэнка расказаў, што ўжо двойчы рыхтаваўся візіт прэзідэнта Чачні Рамзана Кадырава ў Мінску, але абодва разы зрываўся ў апошні момант.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?