У Мінску распачала працу крама тавараў для дому JYSK. У гандлёвым цэнтры «Гіпа» (Гарэцкага, 2) памяшканне займае 2300 квадратных метраў, а ў самой краме кліентаў будуць абслугоўваць 30 супрацоўнікаў. Па падліках кампаніі, інвестыцыі ў адкрыццё скандынаўскай сеткі крамаў у Беларусі склалі 1,2 мільёна еўра.

Вось такія бангладэшскія ручнікі каштуюць у краме ад 1,99 рубля.

Вось такія бангладэшскія ручнікі каштуюць у краме ад 1,99 рубля.

Крэслы — ад 169 рублёў.

Крэслы — ад 169 рублёў.

Па словах генеральнага дырэктара ў краінах Балтыі і Беларусі Дацэ Зундурэ, JYSK бачыць патэнцыял у Беларусі як у новым рынку, так і ў новым вытворцы і экспарцёры сваёй прадукцыі. Дарэчы, сетка прысутнічае ў 45 краінах.

Сучасныя паліцы за 169 рублёў.

Сучасныя паліцы за 169 рублёў.

Вось такія навагоднія падушкі каштуюць 17,99 рубля.

Вось такія навагоднія падушкі каштуюць 17,99 рубля.

Двух'ярусны ложак за 399 рублёў.

Двух'ярусны ложак за 399 рублёў.

Амаль усе тавары разлічаныя на добраўпарадкаванне кватэры. Сантэхнікі, жырандоляў, тавараў для рамонту тут няма. Затое прадаюцца мэбля, ручнікі, дываны, упрыгожванні для дому і дробныя тавары, якія дапамагаюць больш эрганамічна расставіць рэчы ў кватэры.

Шторы — ад 39,99 рубля.

Шторы — ад 39,99 рубля.

Большасць тавараў, якія прадаюцца ў JYSK у Беларусі, зробленыя ў Кітаі, Латвіі, Бангладэшы, Індыі, Даніі. Але шмат прадукцыі выраблена і ў Беларусі.

Камоды беларускай вытворчасці — 99 рублёў.

Камоды беларускай вытворчасці — 99 рублёў.

Бразільскі дыванок каштуе 6,99.

Бразільскі дыванок каштуе 6,99.

Цэны на беларускія матрацы ад 149 рублёў, ложкі — ад 299.

Цэны на беларускія матрацы ад 149 рублёў, ложкі — ад 299.

Валізкі ад 49,99.

Больш за тое, беларускія тавары будуць прадстаўлены ў 27 крамах у Еўрасаюзе.

Канапы, у тым ліку і беларускія. Цэны ад 999 рублёў.

Канапы, у тым ліку і беларускія. Цэны ад 999 рублёў.

Ральшторы ад 23,99 рублёў.

Ральшторы ад 23,99 рублёў.

Камплекты дзіцячай бялізны ад 59,99.

Камплекты дзіцячай бялізны ад 59,99.

Туалетны столік беларускай вытворчасці — 299 рублёў.

Туалетны столік беларускай вытворчасці — 299 рублёў.

***

JYSK — дацкая сетка, якая прапануе тавары ў катэгорыі «ўсё для дома». Першая крама JYSK была створана ў дацкім Орхусе ў 1979 годзе Ларсам Ларэнам.

JYSK — канкурэнт шведскай «Ікеі», якая пакуль што ў Беларусь не прыйшла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?