Фота posta.com.tr
«Я нядаўна крытыкаваў свайго міністра адукацыі, што ў нас англійскай мовы ў школах больш, чым беларускай. Хто хоча гаварыць па-беларуску — гаворыць па-беларуску, хто хоча па-руску — па-руску.
Нічога асаблівага мы ў гэтым плане не робім. Нядаўна мы мячэць адкрылі, калі вы мусульманка, то можаце зайсці памаліцца.
Я чуў, што мяне крытыкуюць за тое, што Каран пацалаваў. Эрдагану падарылі Каран, ён яго пацалаваў. Мне такі самы падарылі, а што я павінен быў зрабіць? Нехта ўжо думае, што мяне перахрысцілі», — сказаў Лукашэнка.