У кіраўніка Беларусі пацікавіліся, ці прысутнічае ён у сацыяльных сетках, а таксама якое ў яго стаўленне да інтэрнэта.

«Старонка ў інтэрнэце ў мяне ёсць. Прэзідэнцкая. У сацсетках зусім не сяджу. У мяне пытанне, як малога адтуль выцягнуць. З танкаў. Бывае, скажа, што нешта задалі ў школе. Дык ён 10 хвілін шукае па прадмеце, а потым у танкі гуляе.

У мяне няма старонкі ў сацсетках, я не пакутую, што няма. Я тут не з’яўляюся прасунутым прэзідэнтам, скажу шчыра.

Мяне хвалюе, калі людзі становяцца інтэрнэт-залежнымі, але я не хачу нікога абмежаваць у інтэрнэце. Мы нікога не абмяжоўваем.

У нас быў адзін тэракт. Дык наш беларус з Віцебска усе звесткі атрымаў з інтэрнэта. Мы ўсё адно не закрылі інтэрнэт. Інтэрнэт — гэта аграмаднае дабро, але з вялікімі недахопамі», — кажа Аляксандр Лукашэнка.

«Старэйшыя сыны ў мяне ідэальна валодаюць камп'ютарамі. Я не хачу, нават забараняю, каб у сына прэзідэнта былі старонкі ў сацсетках. Не трэба яму псіхіку траўмаваць», — кажа кіраўнік дзяржавы пра малодшага сына Мікалая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?