Фота: Associated Press Geert Vanden Wijngaert
«17 лістапада Камітэт пастаянных прадстаўнікоў краін-членаў пры Савеце ЕС прыняў рашэнне аб перамоўнай пазіцыі адносна візавай лібералізацыі з Украінай… Савет прыняў да ўвагі меркаванне, што набыццё візавай лібералізацыі для Украіны мае адбыцца адначасова з уступленнем у сілу новага механізму прыпынення (бязвізавых рэжымаў для ўсіх трэціх краін — рэд.)», — заявілі ўласнаму карэспандэнту Укрінфарма ў Брусэлі ў кіруючым інстытуце Еўрасаюза.
У той жа час галоўнай палітычнай умовай для завяршэння гэтага працэсу павінна быць прыняцце, у першую чаргу, новага так званага ахоўнага механізму адносна прыпынення бязвізавых рэжымаў з усімі трэцімі краінамі.
На базе гэтага мандата старшынства Славакіі ў савеце ЕС пачне перамовы з Еўрапарламентам аб адмене візавых патрабаванняў для ўкраінцаў.
«Даючы сёння «зялёнае святло» перамовам, прымаючы пад увагу, што ўсе патрабаванні выкананы, Савет ЕС пацвердзіў свае абавязацельствы адносна бязвізавых падарожжаў для грамадзян Украіны», — адзначыў пастаянны прадстаўнік Славакіі пры Савеце ЕС.
Ён таксама адзначыў, што гэта будзе станоўчым сігналам перад правядзеннем Саміта ЕС—Украіна 24 лістапада ў Бруселі.
Раней паведамлялася аб перасцярогах еўрапейскіх краін у сувязі з прадастаўленнем грамадзянам Грузіі, Украіны і Косава магчымасці бязвізавага ўезду ў краіны Шэнгенскай зоны ў сувязі з праблемай арганізаванай злачыннасці ў гэтых краінах. Рашэннем магчымых праблем можа стаць увядзенне папраўкі ў заканадаўства ЕС, якая прадугледжвае спецыяльныя выпадкі прыпынення дзеяння бязвізавага рэжыму.