У суботу былі згуляныя сем матчаў 12‑га туру чэмпіянату Беларусі па футболе.

Самымі выніковымі атрымаліся матчы ў Барысаве і Гомелі.

У Барысаве чэмпіён Беларусі БАТЭ прымаў МТЗ‑РІПА. Вынік ‑‑ 4:3 на карысьць чэмпіёнаў. Прычым шэсьць галоў былі забітыя ў першым тайме. З такім жа лікам - 4:3 - «Гомель» перамог «Дняпро» (Магілёў)

Іншыя матчы: Граніт (Мікашэвічы) — «Дарыда» (Менскі раён) — 1:1, «Нафтан» (Наваполацак) — «Дынама» (Менск) — 1:1, «Смаргонь» — «Віцебск» — 0:3, «Савіт» (Магілёў) — «Лякаматыў» (Менск) — 2:1, «Нёман» (Горадня) — «Тарпэда» (Жодзіна) — 1:0.

Адзін матч быў згуляны ў сераду. «Шахцёр» (Салігорск) саступіў берасьцейскаму «Дынама» — 0:2.

Турнірнае становішча: БАТЭ — 28, Віцебск — 24, МТЗ‑РІПА — 23, Дынама Менск — 21, Нафтан, Шахцёр, Тарпэда — па 17, Дынама Берасьце — 16, Гомель, Нёман, Дняпро — па 14, Савіт — 13, Смаргонь, Граніт — па 12, Лякаматыў — 11, Дарыда — 7.

Наступны тур пройдзе пройдзе 5 ліпеня.

***

Але менскае «Дынама» згуляе з «Шахцёрам» 2 ліпеня, паколькі салігорцы выступаюць у Кубку Інтэртота, гульні яго праходзяць у выходныя.

«Шахцёр» пасьпяхова пераадолеў першы раўнд, перайграўшы польскую «Краковію». У Кракаве салігорцы выйгралі 2:1, у сябе дома — 3:0.

У наступным раўндзе беларусам будзе супрацьстаяць аўстрыйскі «Штурм». Першы матч у гасьцях 5 ліпеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0