Абедзве каманды шляхетна пашумелі ў беларускім футболе сёлета, у тым ліку дзякуючы актыўнай пазіцыі па прыцягненню заўзятараў і працай у сацыяльных сетках.

«Крумкачы» ўжо рабілі сэлфі пасля матчаў: і ў першай лізе, і ў вышэйшай. Але гэта былі толькі камандныя фота. На гэты раз футбалісты хочуць патрапіць у гісторыю разам са сваімі заўзятарамі.

«Крумкачы» запрашаюць усіх сваіх заўзятараў падтрымаць мінскую каманду, а пасля матчу зрабіць разам з гульцамі каманды самае маштабнае сэлфі ў гісторыі беларускага футбола! Усе заўзятары, якія прыйдуць на стадыён, змогуць узяць удзел у акцыі.

Перад гульнёй у сацыяльных сетках пройдзе галасаванне. Заўзятары змогуць выбраць, каму з футбалістаў «Крумкачоў» трымаць смартфон для гістарычнага сэлфі.

Маштабнае сэлфі «Крумкачоў» разам з заўзятарамі можа патрапіць у праект «Рэкорды Куфара» — гэта беларускі аналаг Кнігі рэкордаў Гінеса. Арганізатарам праекта выступае афіцыйны партнёр клуба — «Куфар», найбуйнейшая пляцоўка аб'яў у Беларусі, якая мае намер адзначаць унікальныя дасягненні беларусаў.

Матч пачнецца ў 14.00 на стадыёне ФК «Мінск» па адрасе вуліца Маякоўскага 127 к3.

Пасля 28-мі тураў «Крумкачы» займаюць 10-ае месца ў турнірнай табліцы з 32 ачкамі. «Дынама-Брэст» на 9-м радку і маюць у актыве 36 ачкоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0