Днём 16 лістапада на тэрыторыю пажарнай часткі Кастрычніцкага раёна па вуліцы Магілёўскай заехаў палаючы смеццявоз, паведамляе прэс-служба МНС.

Ратавальнікі-пажарныя неадкладна разгарнулі ствол высокага ціску ад аўтацыстэрны. Смецце, якое гарэла, хутка патушылі. Са слоў кіроўцы, ён заўважыў дым з кантэйнера, пасля чаго вырашыў заехаць адразу ў пажарную частку.

Відавочцы выклалі ў сеціва запіс з відэарэгістратара.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?