Новы графік руху цягнікоў на 2016-2017 гады ўводзіцца на Беларускай чыгунцы з 11 снежня, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.

У графіку на 2016-2017 гады прадугледжана курсіраванне 36 пар цягнікоў гарадскіх ліній па маршрутах Мінск-Беларусь, Мінск-Рудзенск і Мінск-Смалявічы.

У рэгіянальных зносінах з 11 снежня будзе 21 пара цягнікоў бізнес-класа і 340 пар цягнікоў эканомкласа. У міжрэгіянальных зносінах прадугледжана курсіраванне 42 пар цягнікоў, у тым ліку 4 цягнікі эканомкласа пераведзены ў катэгорыю бізнес-класа.

БЧ збіраецца зрабіць хуткімі і камфортнымі паездкі як паміж сталіцай і абласнымі цэнтрамі, так і паміж вялікімі гарадамі Беларусі. Па маршруце Гомель-Магілёў будзе курсіраваць цягнік бізнес-класа нумар 720/719, які заменіць цягнік эканомкласа нумар 654/653. Акрамя таго, пасля завяршэння прыёмачных выпрабаванняў і гатоўнасці да эксплуатацыі паступіўшых на дарогу ў другой палавіне 2016 года камфартабельных дызель-цягнікоў - замест цягніка эканомкласа нумар 645/646 Віцебск-Магілёў будзе назначаны цягнік бізнес-класа нумар 705/706, маршрут якога прадоўжаны да Полацка. Названыя цягнікі будуць курсіраваць штодзень.

На напрамку Мінск-Гомель на пастаяннай аснове прадугледжана курсіраванне цягніка бізнес-класа нумар 716/715. Таксама прадугледжана курсіраванне новага цягніка нумар 717/718 Гомель-Мінск па пятніцах і нядзелях, па перадвыхадных і святочных днях.

Акрамя таго, з 11 снежня электрацягнікі міжрэгіянальных ліній бізнес-класа нумар 707/708 Гомель-Мінск і нумар 710/709 Мінск-Гомель будуць курсіраваць па пятніцах, выхадных, перадсвяточных і святочных днях здвоеным саставам (14 вагонаў). Рашэнне прынята для задавальнення попыту пасажыраў на гэтым напрамку.

У міжнародных зносінах Беларускай чыгункай у графіку на 2016-2017 гады прадугледжана курсіраванне 56 пар цягнікоў, 36 з іх - фарміравання БЧ і 20 пар цягнікоў - фарміравання іншых чыгуначных адміністрацый. Будуць захаваны дзеючыя маршруты да Чарнаморскага ўзбярэжжа, якія звязваюць Беларусь з Адлерам, Анапай, Новааляксееўкай, Адэсай, Сочы і Херсонам.

Таксама ў новым графіку па асобных перыядах павышанага попыту вызначаныя цягнікі ў зносінах з Расіяй - нумар 50/49 Брэст-Санкт-Пецярбург, нумар 78/77 Гродна-Масква, нумар 132/131 Брэст-Масква. Гэтыя цягнікі будуць курсіраваць штодзень з 22 снежня 2016 года па 9 студзеня 2017-га, у 2017 годзе - з 23 сакавіка па 3 красавіка, з 27 красавіка па 10 мая, з 1 чэрвеня па 31 жніўня, з 26 кастрычніка па 8 лістапада.

Больш падрабязна з раскладам руху цягнікоў можна азнаёміцца ў чыгуначных касах, па тэлефонах даведачных службаў, а таксама на сайце БЧ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?