Шведская каралеўская акадэмія вырашыла ўручыць Нобелеўскую прэмію па літаратуры амерыканскаму спеваку і музыканту Бобу Дылану падчас яго канцэрту ў Стакгольме вясной 2017 года, піша ВВС.

РА

У акадэміі паведамілі, што Дылан мае намер зладзіць тур па Швецыі, і значыць, у яго будзе «ідэальная магчымасць» прачытаць лекцыю, што з'яўляецца абавязковай умовай уручэння прэміі.

Лаўрэат павінен выступіць з нобелеўскай лекцыяй у Стакгольме на працягу паўгода, пачынаючы з 10 снежня.

Раней Боб Дылан паведаміў, што па прычыне вялікай занятасці не зможа прыехаць у Стакгольм у снежні, каб асабіста атрымаць Нобелеўскую прэмію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?