Робат параніў мужчыну на выставе China Hi-Tech Fair (CHTF) у кітайскім горадзе Шэньчжэнь, паведамляюць інфармагенцтвы.

У працы машыны, створанай у асноўным для навучання дзяцей ва ўзросце ад 4 да 12 гадоў, адбыўся збой. Робат разбіў частку шклянога стэнда, пасля чаго «напаў» на наведвальніка выставы, які праходзіў міма. Пацярпелага з ранай нагі шпіталізавалі. Прычына збою пакуль не выяўленая.

Робат белага колеру «Маленькі пухлячок» мае графічны дысплей, на якім адлюстроўваецца твар з эмоцыямі. Па вышыні ён прыкладна па пояс даросламу чалавеку. Паведамляецца, што пасля нечаканай «успышкі эмоцый» робат выглядаў вельмі смутным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?