Трое грамадзян Беларусі маюць ва ўласнасці па 14 кватэр, яшчэ больш за дзесяць чалавек — па 13. Пра гэта заявіў міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка падчас візіту на бабруйскае ААТ «Беларусьгуматэхніка», паведамляе bobrlife.by.

bobrlife.by

«У нас складана набыць жыллё. У той жа час ёсць дастатковая колькасць людзей, якія маюць не дзве, а больш кватэр. Адкрыю вам невялікі сакрэт, які не мае падатковай таямніцы: у нашай краіне ёсць тры чалавекі, у карыстанні якіх па 14 кватэр, парадку 12 чалавек маюць па 13 кватэр», — сказаў Налівайка.

Міністр падкрэсліў, што ў Беларусі чалавек, які працуе, можа цяпер купіць кватэру з той ці іншай формай падтрымкі дзяржавы, але пры гэтым не ўсе могуць дазволіць сабе жыллё з падвышанай камфортнасцю. Кіраўнік МПЗ таксама ўдакладніў, што ў апошні час намецілася тэндэнцыя: людзі не імкнуцца будаваць кватэры ў шматпавярховых дамах, а займаюцца ўзвядзеннем уласных дамоў — у агульным аб'ёме будаўніцтва індывідуальнага жылля даходзіць да 40%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0