За крадзеж з царквы асуджаны 38-гадовы непрацуючы жыхар Пінска. Раней ён быў чатыры разоў асуджаны за крадзяжы.

Як паведаміла старшы пракурор аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці Ларыса Караневіч, у сакавіку 2014 года мужчына ўзламаў замкі на ўваходных дзвярах праваслаўнай царквы ў вёсцы Мясяцічы Пінскага раёна. Пракраўшыся ў храм, зламыснік выкраў дзевяць старадаўніх абразоў, два Евангеллі, келіх для камуніі і сподак з ахвярнага набору. Яшчэ дзвюма іконамі мужчына завалодаць не змог — яму не ўдалося выцягнуць іх з акладу.

Затым праз інтэрнэт ён знайшоў у Расіі пакупнікоў на частку выкрадзенага за 19 тысяч расійскіх рублёў. Пасля таго як гэтыя прададзеныя прадметы рэлігійнага культу выявілі і канфіскавалі ў Смаленскай вобласці, была выяўленая асоба прадаўца.

У студзені 2016 года яго затрымалі.

14 лістапада суд Пінскага раёна і горада Пінска прызнаў мужчыну вінаватым у замаху на таемнае выкраданне маёмасці паўторна ў асабліва буйным памеры (ч. 1 арт. 14 КК, ч. 4 арт. 205 КК) і прысудзіў да васьмі гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

З яго спагнана на карысць Пінскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы 10 тысяч дэнамінаваных рублёў нанесенай шкоды.

У судовым пасяджэнні пінчук прызнаў сваю віну часткова і заявіў, што не хацеў выкрадаць два абразы, якія яму не ўдалося выцягнуць з акладу.

Прысуд яшчэ не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?