Сусветны банк ўхваліў выдзяленне Беларусі пазыкі ў памеры 125 млн долараў на рэалізацыю праекта мадэрнізацыі сістэмы аховы здароўя.

Грошы пойдуць на ўдасканаленне медыцынскай дапамогі нованароджаным, стварэнні сістэмы электроннай аховы здароўя і ўкараненні сістэмы падтрымкі клінічных рашэнняў. Праект будзе таксама спрыяць павышэнню ўзроўню адукацыі работнікаў аховы здароўя па вядзенні неінфекцыйных захворванняў.

Беларусь стала членам Сусветнага банка ў 1992 годзе. За час супрацоўніцтва краіне былі выдзеленыя крэдытныя рэсурсы ў памеры $1,7 мільярдаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?