Пра гэта прэс‑службе Аб’яднанай грамадзянскай партыі сказаў лідэр партыі Анатоль Лябедзька.

Нагадаем, што моладзевы актывіст быў затрыманы ўвечары 28 чэрвеня ў Менску, калі вяртаўся з паседжаньня палітрады АГП. Пашкевіча затрымалі на чыгуначным вакзале за нібыта нецэнзурную лаянку — «дрэс‑код» сёньняшняй апазыцыі.

Хлопца адвезьлі ў спэцпрыёмнік‑разьмеркавальнік на Акрэсьціна, дзе пратрымалі дзьве ночы.

Паколькі Міхаіл раней быў асуджаны да гэтак званай «хатняй хіміі» (Справа 14‑ці), то ў выпадку, калі яго прызнаюць нават у дробным хуліганстве, яму пагражае сапраўднае зьняволеньне.

Сёньня ў судзе Кастрычніцкага раёну Менску меўся адбыцца адміністрацыйны разгляд справы. У суд даставілі некалі чалавек, але Пашкевіча сярод іх няма.

Паводле А. Лябедзькі, у Кастрычніцкім РУУС адвакату Сьвятлане Гарбаток сказалі, што ў дачыненьні да Міхаіла Пашкевіча высунута абвінавачаньне паводле арт. 339 крымінальнага кодэксу («хуліганства»).

Гэты артыкул пралягледжвае да 2‑х гадоў пазбаўленьня волі.

Глядзі яшчэ:
Чалавечае і палітычнае: Пашкевіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0